Менскай школьніцы ангельская мова даецца прасцей, чымся беларуская


Ілюстрацыйнае фота – Віктар Драчоў / TASS / Forum

Роўна 30 гадоў таму, яшчэ ў БССР, беларускую мову ўпершыню прызналі адзінай дзяржаўнай. Вярхоўны Савет 11-га склікання прыняў закон, што прадугледжваў пераход на беларускую ўва ўсіх сферах цягам дзесяці гадоў.

Жыхарка Менску Настасся Бабенка вырасла ў рускамоўнай сям’і, бацька – з Расеі. У першай палове 90-ых, калі распачаўся непрацяглы перыяд беларусізацыі, ён настаяў, каб дачка вучылася па-беларуску – і аддаў яе ў беларускамоўны клас у рускамоўнай школе.

«Быў гонар, што я ведаю беларускую мову і пры выпадку магу пісаць, размаўляць, перакладаць», – узгадвае Настасся Бабенка.

Калі дачка Настассі Яўгенія пайшла ў школу, яна сутыкнулася са складанасцямі. Для яе беларуская мова – нібыта замежная. Нават ангельская даецца прасцей.

«Мне цяжка яе вучыць, але я ў школе вучуся добра. Мне падабаецца беларуская мова. Магчыма я буду размаўляць на ёй», – кажа Яўгенія.

Паводле статыстыкі Міністэрства адукацыі беларускіх школаў толькі менее. За апошняе дзесяцігоддзе лічба школьнікаў, якія навучаюцца на роднай мове скарацілася ў два разы. У 2006 годзе па-беларуску вучылася менш за чвэрць усіх навучэнцаў, а ў летась годзе – толькі 11%.

Відэасюжэт Ксеніі Тарасевіч пра тое, наколькі забяспечваецца раўнапраўе цяпер ужо дзвюх дзяржаўных моваў – беларускай і расейскай – у сучаснай Беларусі, глядзіце ў поўным выданні навінаў за 26 студзеня.