ХК «Юнацтва» – чэмпіён! Як лікавалі заўзятары і жартавалі трэнеры?


Менскае «Юнацтва» стала васьміразовым уладальнікам хакейнага Кубка прэзідэнта. У пятым матчы фінальнай серыі з гарадзенскім «Нёмнам», які адбыўся на сталічнай «Чыжоўка-арэне», сталічны клуб здолеў даціснуць апанента і ўпершыню з 2016 года заваяваў залатыя медалі Экстралігі.

Толькі на 52 хвіліне лік адкрыў Станіслаў Лапачук, які зрэалізаваў буліт, а другую шайбу ў «Юнацтва» Аляксандр Кулакоў адпраўляў ужо пустую браму на апошняй хвіліне матчу.

У выніку «Юнацтва» выгуляла серыю 4:1, вярнула сабе званне самага тытулаванага клубу Беларусі, а гарадзенскі «Нёман» склаў з сябе паўнамоцтвы дзейнага чэмпіёна краіны.

Заўзятары як маглі падтрымлівалі сваіх улюбёнцаў, аднак, безумоўна, пасля матчу пазітыўныя эмоцыі засталіся толькі ў прыхільнікаў сталічнай каманды.

Радасць хакеістаў, лікаванне заўзятараў і жарты ад трэнераў – у нашым сюжэце!

Дзмітрый Сухановіч, belsat.eu