Дэкрэт № 3, версія 2.0. Улады возьмуцца за дармаедаў з кастрычніка

Тры новыя рэжымы аказання сацыяльных, адукацыйных і медычных паслугаў. Правацэнтрысцкая кааліцыя прэзентавала эканамічную праграму, якая мусіць стаць альтэрнатываю дэкрэту аб гэтак званых дармаедах.

Правацэнтрысты прапаноўваюць комплексную пакетную змену заканадаўства

Гэта адрасная грашова-сацыяльная падтрымка на падставе прыбытку людзей, фінансаванне школьнай адукацыі з бюджэту і ўвядзенне інстытуту індывідуальнага медычнага страхавання. Аднак, рост эканомікі не магчымы без поўнай адмены дэкрэту, лічаць правацэнтрысты.

Абурэнне дэкрэтам і пратэсты, якія былі сёлета ўвесну, калі тысячы беларусаў у Менску і рэгіёнах выходзілі на масавыя акцыі супраць нашумелага дэкрэту. Урэшце ўлады прыпынілі дзеянне закону, аднак кіраўнік краіны неаднаразова заяўляў, што адмяняць дэкрэту ніхто не збіраецца.

Новая спроба прымусіць усіх працаваць

Улады хочуць рэалізаваць яе да 1-га кастрычніка – менш як праз тры тыдні ўрад мусіць прадставіць новую версію дэкрэту, з якога выключаць людзей, што трапілі ў цяжкія жыццёвыя абставіны. Што праўда, ранейшыя карэктывы дэкрэту пасля пратэставай хвалі галоўных праблемаў гэтак і не вырашылі.

Віталь Бабін, «Белсат», фота: Viktor Drachev / TASS / Forum

Глядзі таксама