Без пчолаў: ізраільскія фермеры выкарыстоўваюць механічны апыляльнік


Механічны гул замест гудзення пчолаў. Ізраільскія фермеры, занепакоеныя глабальным скарачэннем папуляцыі пчолаў, шукаюць новыя магчымасці апыляць сельскагаспадарчыя культуры.

«Колькасць пчол змяншаецца, таму сусветнай сельскай гаспадарцы неабходнае рашэнне, як абысціся без пчолаў, як ці дапоўніць ці ў канчатковым выніку замяніць іх», – кажа тэхнічны дырэктар ізраільскай кампаніі «Edete Precision Technologies» Ёсэф Фрэй.

Механічны апыляльнік працуе збольшага так жа, як і пчала. Спачатку збірае пылок з кветак, а праз год захоўвання распыляе яго з дапамогай адмысловых маленькіх гарматак, якія дакладна страляюць па дрэвах.

«Мы ўпарта працуем, каб перадухіліць крызіс. Мы прагназуем крызіс праз 15 гадоў, калі ў свеце будзе недахоп жамяры, якая апыляе, і большасць нашых вітамінаў і садавіны знікне», – распавядае генеральны дырэктар кампаніі «Edete Precision Technologies» Эйлам Ран.

Каля трох чвэрцяў ураджаю ў свеце залежыць ад апылення. Аднак імклівае развіццё сельскай гаспадаркі, пестыцыды і змена клімату паўплывала на рэзкае змяншэнне колькасці пчолаў ва ўсім свеце. Гэткая тэндэнцыя пагражае голадам жыхарам Зямлі.

«Любая распрацоўка ў сельскай гаспадарцы – добра. Але я не думаю, што нешта можа замяніць меданосных пчолаў. Магчыма, гэта можа дапамагчы некаторым вельмі вялікім монакультурам», – мяркуе доктар Вікторыя Саракерз Інстытуту Валкані.

Толькі каліфарнійская міндальная прамысловасць штогод плаціць больш за 400 мільёнаў долараў за вуллі, аднак мае іх недастаткова для эфектыўнага апылення. Распрацоўнікі механічнага апыляльніку плануюць прапаноўваць свае паслугі па цане, аналагічнай кошту вуллёў.

Анастасія Русецкая, «Белсат»

Фота: ERIC GAILLARD / Reuters