Беларусы шукаюць праўды


Выспаю спакою і шчасця выглядае Беларусь падчас пандэміі каронавіруса.

«Тут няма вірусаў ніякіх. Вось ты ж не заўважыла, што яны лётаюць. І я таксама ня бачу!», – казаў раней Лукашэнка.

Няўжо дапамагаюць парады кіраўніка Беларусі: выпіць гарэлкі, сесці на трактар, папарыцца ў лазні ды пагаварыць з маладзенькай козачкай?

«Трактар вылечыць усіх! Поле ўсіх лечыць!»

Але навошта тады Лукашэнка наважыўся стаць санітарам?

«Хадзем лячыць людзей. Я магу трымаць, насіць, падымаць кагосьці».

Шмат хто з жыхароў у разгубленасці: верыць дзяржаўным медыям ці не?

«Статыстыка, якая даецца афіцыйным тэлебачаннем, мне здаецца згладжанай».

«Калі з гэтым каронавірусам праўду казаць, то людзі могуць з‘ехалі з глузду проста. Не варта, лепш супакойваць».

«Усё як звычайна ў нас – усё хлуслівае».

І хоць на дзяржаўных каналах паказваюць ідэальнае жыццё ў Беларусі, чамусьці імкліва павялічвацца колькасць гледачоў незалежнага тэлеканалу «Белсат»:

«Вы ў нас адзіны тэлеканал, які альтэрнатыўны пункт гледжання можа асвяціць».

«Людзі цяпер хочуць чытаць актуальную інфармацыю, усё панікуюць, і таму вельмі хочацца, каб вы працягвалі ў тым жа духу».

«Паважаю, гляджу, у мяне ёсць «Белсат» на спадарожнікавым тэлебачанні. Вялікі дзякуй вам за вашыя перадачы».

Усё больш людзей глядзяць «Белсат» праз спадарожнік, у жывой трансляцыі на «YouTube», а таксама чытаюць навіны на нашым партале.

«Статыстыкі нас уражваюць. Калі яшчэ месяц таму за дзень сайт наведвала 50 тысячаў чалавек, то зараз гэта больш за 200 тысячаў. Чытаюць, натуральна, усё, што звязана з каронавірусам, любую інфармацыю, але найбольш увагі надаецца чалавечым гісторыям: як хтосьці хацеў здаць тэст і не змог, што насамрэч адбываецца ў беларускіх лякарнях», – кажа Вольга Ярохіна, рэдактарка парталу belsat.eu.

Аўдыторыя гледачоў «YouTube»-каналу «Белсат NEWS» з сакавіка павялічылася на чвэрць, а прырост падпісчыкаў – на ўсе 100 адсоткаў. Павялічыліся прагляды навінавых праграмаў, ток-шоу і сатыры на тэму каронавіруса. Але не толькі беларусы шукаюць інфармацыю без цэнзуры. Расейскамоўныя навіны «Вот-так» глядзяць, як паказваюць статыстыкі, сотні тысяч жыхароў Украіны, Расеі, Казахстану ды іншых постсавецкіх краінаў. На «YouTube»-канале «Вот-так» – ужо дзвесце тысяч падпісчыкаў, толькі за апошні месяц да яго далучыліся 30 тысяч гледачоў.

«Анамальна высокі попыт таксама назіраецца на канале YouTube «Вот-так»: колькасць праглядаў і падпісчыкаў павялічылася ўдвая. Толькі за сакавік каля 20 відэа «Белсат» выбіліся ў трэнды YouTube. У некаторых момантах адначасовае лічба нашых відэаролікаў у трэндах беларускага YouTube дасягнула шасці», – кажа Глеб Хамутоў,

упаўнаважаны ў развіцці digital-медыяў.

Усё гэта сведчаць пра тое, што «Белсат» робіцца галоўным інфармацыйным гэдлайнерам Беларусі, які актыўна заваёўвае і медыяпрастору суседніх краінаў. А ўсё – з вашаю дапамогаю, нашыя гледачы. Дзякуй вам за давер!

belsat.eu

Фота: Valery Sharifulin / TASS / Forum