Апошняе прадпрымальніцкае папярэджанне


Калі Мухамэд не ідзе да гары, то гара ідзе да Мухамэда. Ужо бліжэйшым панядзелкам некалькі соцень ІП збірае ў менскім гатэлі «Пекін» грамадскае абʼяднанне «Перспектыва». Запрашэнне атрымалі ўсе зацікаўленыя ведамствы краіны. Калі ж улады спробу дыялогу праігнаруюць, прадпрымальнікі абяцаюць выставіць ужо больш радыкальныя патрабаванні.