Агляд спартовых навінаў


Гімнастыка

У пятніцу на галоўнай пляцоўцы Вугоршчыны, шматфункцыйнай «Budapest Sports Arena» стартаваў 33-і чэмпіянат Еўропы па мастацкай гімнастыцы з удзелам двухсот спартовак з 36-ці краінаў.

Хакей

Трэцім паўфіналістам чэмпіянату свету – 2017 стала Швецыя, якая ў Парыжы даволі надзейна перамагла Швейцарыю з лікам 3:1. Альпійцам яўна не хапіла досведу.

Фота: www.ueg.org