Агляд спартовых навінаў


Ліга чэмпіёнаў

Былі згуляныя астатнія 3 матчы ¼ фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У перанесеным праз выбух двубоі дортмундская «Барусія» на сваім полі саступіла «Манака» 2: 3. Галоўны настаўнік «Манака» Леанарду Жардын выказаў словы задавальнення 18-ці гадовым нападнікам Кільянам Мбапэ Лётэнам, які аформіў дубль.

Ліга Еўропы

Сёння на першыя ролі выходзіць футбольная Ліга Еўропы, дзе таксама згуляюць першыя матчы ¼ фіналу. Галандскі «Аякс» удома будзе прымаць нямецкі «Шальке». Турэцкі «Бэшыкташ» на выездзе сустрэнецца з французскім «Ліёнам», а іспанская «Сэльта» на хатнім стадыёне «Баляйдас» пазмагаецца з бельгійскім «Генкам».

Хакей

Піцерскі СКА павёў у ліку 2:1 з магнітагорскім «Металургам» у фінальнай серыі Кубка Гагарына. Серыя пераехала ў Санкт-Пецярбург, і пры падтрыманні сваіх заўзятараў каманда Алега Знарка толькі ў другім оўвэртайме здолела даціснуць «магнітку» 2:1.

Фота: Uwe Kraft / Imago Sportfotodienst / Forum