Агляд спартовых навінаў


Футбол

Іспанская «Барсэлона» зрабіла немагчымае і прабілася ў ¼ фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Пасля паразы 0:4 ад ПСЖ на яе полі, на родным «Ноў-камп» «сіне-гранатавыя» накаўтавалі французаў 6:1, дубль на рахунку Нэймара.

Ліга Еўропы

Сёння ўвечары на галоўныя ролі выходзіць другі паводле значнасці клубны турнір Старога Свету – Ліга Еўропы, тут згуляюць першыя матчы 1/8 фіналу. Цікавае супрацьстаянне чакаецца ў Растове, дзе на полі, мякка кажучы, дрэннай якасці мясцовы клуб прымае «Манчэстэр Юнайтэд».

Аўтагонкі

Першая палова чарговага дня тэстаў балідаў каралеўскіх гонак, што працягваецца ў Барсэлоне, прайшла паводле звыклай праграмы – спачатку праца з аэрадынамікаю, затым з апонамі ды настройкамі на кароткіх і доўгіх серыях колаў.

Фота: Andreu Dalmau / EFE / Forum