Агляд спартовых навінаў 27.05.2016


Шасцёра беларускіх атлетаў прабіліся ў галоўныя фіналы чэмпіянату свету па тайскім боксе.

За залатыя ўзнагароды турніру, што праходзіць у шведскім Ёншопінгу, пазмагаюцца Віталь Гуркоў, Дзмітрый Валент, Анатоль Ванакоў, Дзяніс Ганчаронак і Андрэй Герасімчук. І толькі адна дзяўчына – нашая самая лёгенькая, 45-цікілаграмовая Алена Ляшкевіч. Яшчэ чатыры баксёры з Беларусі будуць біцца за золата ў юніёрскіх фіналах.