Агляд спартовых навінаў 26.05.2016

Фота – eurobasketwomen2015.com

Баскетбол

Нацыянальная жаночая зборная Беларусі па баскетболе традыцыйна няўдала правяла старт падрыхтоўкі да галоўнага старту сезону – цяпер гэта кваліфікацыйны турнір Алімпійскіх Гульняў, што адбудзецца ў чэрвені ў Францыі.

Чацвёрты матч паўфінальнай серыі Адзінай Лігі ВТБ паміж санкт-пецярбургскім «Зенітам» і УНІКСам з Казані прынёс, як і папярэдні двубой, поспех гаспадарам з паўночнай сталіцы Расеі.

Хакей

«Сан-Хасэ Шаркс» урэшце прабіліся ў фінал Кубка Стэнлі сезону 2015–2016, прычым упершыню ў гісторыі свайго клубу. Шосты матч папярэдняй серыі супраць «Сэйнт-Луіс Блюз» «акулы» на сваім лёдзе выгулялі з лікам 5:2.

Тайскі бокс

Зборная Беларусі па тайскім боксе працягвае выступ на чэмпіянаце свету ў шведскім Ёншопінгу, сабраўшы чатырох сваіх паўфіналістаў.

Глядзі таксама