Агляд спартовых навінаў


Хакей

Прэсінгуюць нашага брата-беларуса расейскія хакейныя суддзі. Нападнік менскага «Дынама» Мікіта Камароў не дапаможа клубу ў двух найбліжэйшых матчах 1/4-й фіналу Кубка Гагарына супраць «Лакаматыва» з Яраслаўля. Атрымаўшы напярэдадні выдаленне да канца гульні на 38-й хвіліне, мянчук атрымаў дыскваліфікацыі і індывідуальныя штрафы. А ў пятніцу на сярэдзіне другога перыяду ахвотна выдалілі арбітры і галоўнага трэнера ўладзівастоцкага «Адмірала» Аляксандра Андрыеўскага.

Гандбол

Ці не самы цяжкі тыдзень выпаў берасцейскаму гандбольнаму клубу ў міжнародным календары. А з наступнага ж сезону на каманду плануюць павесіць і ўдзел у чэмпіянаце Беларусі ад самага яго старту. Але зараз не да абмеркавання гэтай тэты. Згуляўшы ўнічыю з харвацкім «Загрэбам» ў Лізе чэмпіянаў у мінулую суботу, «мяшкоўцы» чартэрам выправіліся ў важнае турнэ.

Футбол

Ліга Еўропы УЕФА падцягваецца да галоўнагаклубнага футбольнага турніру Еўропы – Лігі чэмпіёнаў, вызначыўшы не толькі удзельнікаў 1/8-й фіналу, але і склаўшы пары кандыдатаў на далейшы рух.

Фота: khl.ru