Абвяржэнне на матэрыял «Гаспадарка просіць ратунку»


Сярод некалькіх гаспадарак Віцебскай вобласці сёлета банкрутуе «ПлісыАгра», што ў Бешанковічскім раёне. На вялікі жаль, у сюжэце пра гэтую гаспадарку, які выйшаў у эфіры «Аб’ектыву» 18 чэрвеня, была памылка.

У матэрыяле «Гаспадарка просіць ратунку» вялося пра 80 працаўнікоў, якія ў выніку банкруцтва прадпрыемства «ПлісыАгра» у Бешанковіцкім раёне вымушаныя шукаць працу ў суседніх або далёкіх ад дому гаспадарках, што пасуе не кожнаму.

Адным з каментатараў у матэрыяле памылкова быў абраны намеснік старшыні Расонскага райвыканкаму Аляксей Сапо, які распавядаў пра банкруцтва мясцовае гаспадаркі, а не той, што ў Бешанковіцкім раёне.

Безумоўна, Расонскі райвыканкам не нясе ніякай адказнасці за лёс «ПлісыАгра» і яго працаўнікоў. Прыносім прабачэнні за недакладнасці.

Юлія Цяльпук, belsat.eu