На абеліску ў гонар Джорджа Вашынгтона – праекцыя ракеты «Сатурн 5» у натуральную велічыню.Такая ракета некалі даставіла астранаўтаў на Месяц. Амерыка адзначае 50-годдзе высадкі на спадарожнік Зямлі. «Адзін малы крок для чалавека, адзін гіганцкі скачок для чалавецтва» – першы крок Ніла Армстранга на Месяцы людзі змаглі ўбачыць у жывым тэлеэфіры.
«Мы можам прасачыць, што адбываецца з вулканамі цяпер, але вельмі цяжка прадказаць будучыню, таму што ў нас недастаткова звестак пра мінулае. І гэтыя скалы з Месяцу даюць нам інфармацыю, якая дазваляе прымаць важныя рашэнні», – кажа Мэт Пэнкгэрст, вулканолаг.
«Калі вы працуеце над нечым падобным, у вас няма часу думаць, наколькі гэта вялікая справа. У вас зашмат працы, і занадта шмат людзей залежаць ад таго, што вы робіце», – кажа Сам’юэл Капэл, інжынер кампаніі «GRUMMAN».
«Падыходзіць да мяне мой начальнік і кажа: «Слухайце, даражэнькі, нам патрэбнае мацнейшае паліва. І ў нас ёсць думка пра вадарод. Дайце нам усё!» Гэта былі першыя даследаванні на вадародзе», – распавядаў Барыс Кіт, фізік, матэматык.
«Ужо 50 гадоў няма ніякага прагрэсу. Я думаю, нам усім павінна быць крыху сорамна, што мы не зрабілі нічога лепшага», – лічыць Баз Олдрын, удзельнік першага палёту на Месяц.
«Мы ідзем значна далей! Мы ляцім не толькі на Месяц, але і на Марс! Космас важны з пункту гледжання бяспекі. Мы ствараем касмічныя сілы», – сказаў Доналд Трамп, прэзідэнт ЗША.