Паводле статыстыкі, Беларусь належыць да сусветных лідараў у спажыванні алкаголю на душу насельніцтва. Каб зменшыць злоўжыванне спіртным, працуюць розныя няўрадавыя арганізацыі. У рэабілітацыйным цэнтры «Міласэрнасць» у Пухавічах прымаюць усіх, хто пастанавіў пазбыцца гэтае звычкі.