Я не крыўджуся на жыццё

Рэжысёр: Вольга Трубач Год: 2020

Маладая жанчына з фальклорнай суполкі ў пошуках цікавых звестак пра свой раён трапляе да чалавека, якому калісьці – як апошняму тутэйшаму халасцяку – спявалі прыпеўкі падчас абрадавага карагода «Лука».

Зараз яму дзевяноста і ён, насамрэч, ніколі не быў афіцыйна жанаты. Адзінокі ці адзіночка? Пра такіх кажуць – жыве для сябе. Дык што знайшла гарадская паненка ў гэтым вясковым бабылі і ягоным старым рыдыкюлі з фотаздымкамі? І чаму пачала ездзіць сюды раз за разам ужо не толькі, каб запісаць успаміны мясцовага старажыла. А па нешта іншае.

Рэпартаж, рэж. Вольга Трубач, Ганна Авота, 2020 г., Беларусь