Шчаслівы квіток

Рэжысёр: Андрэй Куціла Год: 2020

Кацярына Любамірава – колішняя навучэнка Рэспубліканскага цэнтру алімпійскага рыхтавання коннага спорту і конегадоўлі. Аднойчы дзяўчыну папрасілі суправадзіць траўмаванага каня на мясакамбінат, дзе яна ўбачыла, што жывёла, як і людзі, можа плакаць.

І ніякія тытулы ды медалі не могуць уратаваць яе ад смяротнага прысуду. Гэта перакуліла жыццё Кацярыны. Дзяўчына перастала займацца конным спортам і пастанавіла ратаваць ужо нікому не патрэбных жывёлінаў.

Рэпартаж, рэж. Андрэй Куціла, 2020 г., Беларусь