Прапаведнік у кімано

Рэжысёр: Гараеўскі Сяргей Год: 2020

Любоў да баявых спадужанняў з’явілася ў Аляксандра Петрушка яшчэ ў юнацтве. У той час – пасля распаду СССР – спартовыя секцыі па каратэ з’яўляліся як грыбы пасля дажджу. Не зрабіліся выключэннем і Калінкавічы.

Менавіта тут упершыню наш герой трапіў у секцыю каратэ. Потым было заканчэнне сярэдняй школы з залатым медалём, навучанне ў піцерскім Паліцеху, ну і, вядома, пошукі сябе ды свайго месца пад небам. Спартовыя здольнасці Аляксандра, памножаныя на моцны характар і зусім някепскі інтэлект, давалі ўсе шанцы звярнуць на сябе ўвагу ды знайсці сябе ў адной з шмат якіх калякрымінальных бізнес-структураў, якімі ў той час дыхала ўся краіна.

Неўзабаве ён вяртаецца на малую радзіму. Сёння Аляксандр – інструктар пры аддзеле адукацыі, вядзе некалькі групаў па тэквандо, а таксама ён святар невялічкай пратэстанцкай суполкі ў горадзе…

Рэпартаж, рэж. Сяргей Гараеўскі, 2020 г., Беларусь