Мы жылі ў гета

рэж. Сурскі Ягор, 2018

Калі ведаеш, што кожная трэцяя ахвяра Другой Сусветнай вайны ў Беларусі – габрэй, гэта прымушае па-новаму ўспрымаць наратыў вайны ў нашай гісторыі.

Калі ўсведамляеш, што дастатковай падставай для знішчэння чалавека была нацыянальная прыкмета, пачынаеш іначай глядзець на паняцце нацыянальнасці ўвогуле. Героі фільму – былыя вязні Менскага гета, якія дзецьмі перажылі Галакост. Нягледзячы на перажытую траўму яны падзяліліся з намі сваймі ўнікальнымі ўспамінамі.

Рэж. Ягор Сурскі, Беларусь 2018 г.

Больш фiльмаў