Cапраўдны...

Рэжысёр: Растоцкая Кася Год: 2019

У вёсцы Стахава, у глыбіні Беларускага Палесся, жыве айцец Васіль Лясько, які арганічна спалучае ў сабе тры іпастасі. Ён сапраўдны святар: больш за 40 гадоў аддаў служэнню царкве, за што быў пераследаваны камуністычным рэжымам. Ён сапраўдны сем’янін і захавальнік сямейных каштоўнасцяў: выгадаваў чацвярых дзяцей. І ён сапраўдны паляшук, бо ведае на памяць і спявае сотні народных палескіх песень.

Музыка Сяржук Доўгушаў некалькі гадоў ездзіць да айца Васіля запісваць палескі фальклор. Тыя запісы ў межах праекту «Традыцыя» выйдуць на кружэлцы.

Рэж. Кася Растоцкая, 2019 г. , Беларусь