Басовішча-2013, рэпартаж


Трохчасткавая замалёўка з XXIV музычнага фестывалю «Маладая Беларусь: Басовішча» рэпрэзентуе галоўнае ў імпрэзе – му́зыку і людзей: гурты, арганізатараў, заўсёдных гледачоў і тых, хто прыехаў сюды ўпершыню. Фестываль выпраменьвае незвычайную атмасферу: тут разам бавяцца беларусы ды палякі – не толькі 20-гадовая моладзь, але пакаленне 30–40-гадовых, што ўзраслі на першых фестывалях. Паляна Барок пад Гарадком на Беласточчыне ўжо стала ці не легендарным месцам для беларусаў, дзе кожны свабодна можа выказваць свае пачуцці і меркаванні пра сучасную беларускую музыку…