11 тонаў. Беларусь – АТО

Рэжысёр: Пеляса Сяргей Год: 2017

«Гуманітарны маршрут Беларусь – АТО» – гэта грамадская ініцыятыва, валанцёры якой збіраюць збіраць рэчы для пацярпелых ад расейскай агрэсіі ва Украіне, а таксама грошы на набыццё медычнага транспарту. Каб распавесці гэтую гісторыю, падчас чарговай паездкі валанцёраў з гуманітарнай дапамогай па маршруце Гомель–Чарнігаў–Севараданецк, да іх далучаюцца журналісты «Белсату». Але яны аркамя здымкаў завязуць кнігі і часопісы для бібліятэкі на прадмесці Данецку.  Каго яны там сустрэнуць? Каму на фронце патрэбны Якуб Колас? Адкуль ідэя гэтай акцыі?

Галоўныя героі рэпартажу Андрэй і Яўгенія Стрыжакі распавядуць як на іх лёс паўплывала вайна. Чаму беларусы цяпер менш дапамагаюць? Што такое японскі спінінг для ўкраінскіх актывістаў?

У рэпартажы дарогі, які знялі ў чэрвені 2017 г., мы сустрэнем валанцёраў Першага добраахвотніцкага шпіталю ім. Пірагова, у якім «служаць» беларускія медычныя машыны, наведаем Культурна-мастацкі цэнтр «Інтэрмэцца» у Чарнігаве, які звязаны з Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквой, ды ўбачым, як выглядае праца Дабрачыннага фронту «Восток-SOS» – партнёра беларускіх валанцёраў ва Украіне.

Рэж. Сяргей Пеляса, 2017 г., Беларусь