Да пабачэння, любы сябра!
Барысаўскі аматар старых запісаў і здымкаў выпадкова трапіў на негатывы 1970 – ых гг. гарадскога парку. Сярод кадраў афіцыйных святаў былі захаваныя і здымкі вяселля – танцораў і музыкаў з гармонікам, бубнам і самаробнымі гуслямі ў двары прыватнай хаты. Удзельнікі мясцовай танцавальнай суполкі выклалі фатаграфіі ў інтэрнэт. Неўзабаве да іх звярнуўся ўнук таго самога фатографа… Самая эфектная і вясёлая танцорка са здымкаў, цяпер ужо сталая кабета, распавяла, як у ейнай маладосці ў Барысаве ладзіліся святы і вечарынкі, што тады гралі і танчылі на іхнай вуліцы Аднак адкуль тыя музыкі з вяселля, высветліць не ўдалося. Гэтак сталася, што музычная традыцыя Барысаўскага раёну нікому асабліва не была цікавая, а музыкі не лічылі свой занятак нечым асаблівымі – гралі, пакуль гармонікі і цымбалы не замяніліся магнітафонамі і электрагітарамі.
23.10.2018
Усе Фільмы
Усе Фільмы

Наш айцец і нашае Ветрына
У Ветрыне, што 25 км ад Полацку, жыве незвычайны святар. Айцец Пётр служыць тут гадоў пятнаццаць, аднойчы запаў у няласку біскупу, таму сюды і адправілі.
08.02.2018