Палеская святыня
Шмат загадак і таямніц прыцягвае ў Юравічы даследнікаў і валанцёраў. Гісторыкі не раз задавалі пытанне: чаму адзін з самых заможных і ўплывовых каталіцкіх ордэнаў прыбыў менавіта ў Юравічы? Сёння ў Юравічах кіпіць праца: гісторык Яўген Малікаў з валанцёрамі аднаўляюць езуіцкі кляштар, а археолаг Алег Іоў праводзіць раскопкі старажытнага юравіцкага гарадзішча. Ці магла слаўная мінуўшчына Юравічаў паўплываць на выбар езуітамі месца для місіі?
25.12.2020
Усе Фільмы
Усе Фільмы

Краіна для жыцця
Гісторыя актывістаў «Страны для жизни» Дзмітрыя Лукомскага і Віялеты Майшук, якія падчас перадвыбарчай кампаніі агітавалі за Святлану Ціханоўскую. Праз пераслед з боку ўладаў яны былі вымушаныя пакінуць Беларусь.
17.12.2020
Прыступкі да свабоды
У Беларусі людзі на інвалідных вазках звычайна не пакідаюць межаў сваіх кватэраў. Андрэй Антоненка з Гомля намагаецца змагацца з гэтаю праблемай.
12.12.2019
Бортнікі
Убарць, як кажуць бортнікі, мядовая рака. Менавіта на Убарцкім Палессі да сёння захаваўся ўнікальны лясны промысел – бортніцтва. А мясцовыя бортнікі валодаюць таемнымі практыкамі догляду пчол.
19.09.2019
Рэпрэсаваная архітэктура
Па будынках беларускага архітэктара Станіслава Шабунеўскага можна вывучаць розныя эпохі – дарэвалюцыйную, савецкую і нават сённяшнюю.
14.04.2019
Бяздомны горад
Андрэй Скідан – мастак-рэстаўратар, прафесійны цясляр аднаўляе пашкоджаную экскаватарам старую драўляную ліштву, якая зусім нядаўна ўпрыгожвала адзін з дамоў гістарычнай часткі гораду. Зараз гэтага дому няма, як і няма шматлікіх іншых, якія ён спрабаваў уратаваць ад знішчэння.
06.09.2018
Іншазем'е
Гэта выспа зямлі пасярод лясоў і балотаў, дзе мясцовыя дасюль ходзяць лекаваць хваробы не да дактароў, а да бабуль-шаптух. Яны вераць у Бога, але б’юць паклоны з малітвамі перад камянямі.
10.10.2017
Я – Максім Філіповіч
Максім Філіповіч – вядомы відэаблогер з Гомля. Свой відэаблог «Гарантий нет» ён распачаў некалькі гадоў таму з агляду інтэрнэт-пакупак з Кітаю. Часта закранаў і праблемы, важныя для ўсяго беларускага грамадства.
20.09.2017
Пахаванне стралы
1991 год. Жыхароў вёскі Барталамееўка выселілі праз моцна павышаны ўзровень радыяцыі пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. На вуліцах вёскі – ні душы, жыццё тут спынілася. Раптам на адной з вуліцаў пачулася жаночае галашэнне. З іншага канца на яго рушылі чатыры жаночыя постаці, адная з іх трымае звычайную скрынку з – пад абутку, у якой ляжыць невялікая лялька. Усе кабеты спяваюць вельмі гучна ды эмацыйна, да дрыжыкаў…
07.10.2016
Закапаная цывілізацыя, рэпартаж
Закапаная цывілізацыя, рэпартаж
05.05.2015