Расейскі віцэ-прэм'ер не пажадаў абмяркоўваць з беларускімі калегамі кампенсацыю ад падатковага манеўру


Віцэ-прэм’ер РФ Дзмітрый Козак падчас сустрэчы з дэлегацыяй з Беларусі 11 снежня не пажадаў абмяркоўваць кампенсацыю стратаў ад падатковага манеўру і прадстаўленні зніжак на газ. Расейскі чыноўнік не пажадаў абмяркоўваць гэта «пакуль не будуць прынятыя прынцыповыя рашэнні пра далейшую інтэграцыю Расеі і Беларусі ў межах Саюзнай дзяржавы».

Сустрэча прайшла ў вузкім складзе: ад беларускай дэлегацыі ў ёй прынялі ўдзел віцэ-прэмʼер Ігар Ляшэнка і амбасадар у Расеі Уладзімір Сямашка, паведамляе «Інтэрфакс».

Прэс-сакратар віцэ-прэмʼера РФ пацвердзіў «Інтэрфаксу» факт сустрэчы, але каментаваць дэталі адмовіўся. Прадстаўнік прэс-службы Саўміну адзначыў, што «хада перамоваў перамоваў пакуль не каментуецца».

Раней Лукашэнка публічна паспрачаўся з Пуціны пра кошты на газ. Праўда, пазней кіраўнік Беларусі папрасіў прабачэння ў кіраўніка Крамля.

Аб’ектыў
Лукашэнка публічна паспрачаўся з Пуціным за кошты на газ
2018.12.06 22:28

Пытанні ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Расеяй будуць разглядацца на пасяджэнні Саюзнага Саўміна, якое адбудзецца з удзелам прэмʼер-міністраў дзвюх краінаў 13 снежня ў Берасці.

Аб’ектыў
Нафтавы манеўр Расеі ставіць «Белнафтахім» пад пагрозу разарэння
2018.11.30 22:05

СК, belsat.eu

Стужка навінаў