Украіна гатовая ўвесці санкцыі беларускім прадпрыемствам за гандаль з ДНР і Крымам


На сувязі са Студыяй Белсату журналістка Кацярына Андрэева:

«Вельмі сенсацыйнай сталася заява намесніка міністра замежных справаў Украіны Васіля Боднара пра магчымае ўвядзенне санкцыяў у дачыненні да шэрагу буйных беларускіх прадпрыемстваў, а таксама інфармацыя пра тое, што была перададзеная нота ў знешнепалітычнае ведамства Беларусі ўкраінцамі неўзабаве пасля публікацыі расследавання Белсату, то бок менавіта расследаванне Белсату пра гандаль з акупаванымі тэрыторыямі і сталася нагодай для гэтага звароту ўкраінцаў у беларускі МЗС. […]

Канешне, гаворка вядзецца пра гандаль з ЛНР і ДНР, гаворка вядзецца пра Крыстал-груп (гандаль алкаголем). І ўсе гэта разумеюць. Але дыпламаты на тое і дыпламаты, каб не агучваць канкрэтных назваў. А калі ўжо будуць канкрэтныя справы, будзе нейкі працэсуальны статус гэта мець, тады будуць названыя менавіта прадпрыемствы. Нядаўна ў расследаванні Белсату адзначалася, што запчасткі МАЗ ідуць у ДНР. Цяпер украінскія спецслужбы збіраюцца сабраць максімум фактаў, якія даказвалі б, што гэта менавіта наўпроставыя пастаўкі. У такім выпадку будзе прасцей прыцягнуць да адказнасці асобаў, якія за гэтым стаяць. І канешне таксама пра гандаль з Крымам вядзецца гаворка. Пастаянны прадстаўнік прэзідэнта Парашэнкі ў Крыме ўчора ў гутарцы са мною персанальна адзначыў, што будуць не толькі санкцыі, але будуць і крымінальныя справы, калі будзе даказаная віна асобаў, датычных да гэтага бізнесу. […] Украінскім калегам вельмі балюча, што Беларусь парушае ўкраінскае заканадаўства, гандлюючы з акупаванымі тэрыторыямі…»

Фота: Tatyana Zenkovich / Pool / FORUM