Хлопец даў поўху помніку гарадавому. Міліцыя яго знайшла і прымусіла выбачацца на камеру


На ютуб-канале МУС Беларусі з’явілася відэа, дзе міліцыя выкрывае «злачынства» – абразу помніку гарадавому.

На відэа спачатку дэманстраюць запіс з камераў відэаназірання: хлопец, праходзячы міма гарадавога, у скачку дае поўху помніку і ідзе далей.

У роліку МУС міліцыянт Генадзь Кашалюк распавядае: патрулюючы вуліцы на машыне, ён убачыў учынак хлопца. «Пасля чаго затрымалі дадзенага правапарушальніка, апыталі, склалі пратакол і перадалі працаўнікам Маскоўскага РАУС», – тлумачыць ён.

Далей на роліку хлопец выбачаецца:

«Я я шчыра каюся, што прычыніў шкоду гэтаму помніку, працаўнікам міліцыі. Таму што ў гэтага помніка ёсць свая гісторыя і я мог сваім учынкам яе неяк забрудзіць. Я гэтага не хацеў і шчыра прашу прабачэння перад усімі».

У роліку не тлумачыцца, якое пакаранне панёс хлопец.

У сеціве звяртаюць увагу на тое, што відэаролік выглядае пастановачным.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў