Польшча адзначае сто гадоў Незалежнасці


У нядзелю нашыя заходнія суседзі святкуюць стагоддзе вяртання незалежнасці краіны пасля 123 гадоў падзелаў Рэчы Паспалітай.

Афіцыйна свята прыпадае на 11 лістапада, у адзін дзень з заканчэннем Першай сусветнай вайны, калі паводле просьбы Рэнегацыйнай Рады Юзэф Пілсудскі ўступіў на пасаду Войска Польскага, і раззброеныя нямецкія сілы пакінулі Варшаву. Сёння спаўняецца роўна сто гадоў з таго дня.

Для ўшанавання круглае даты па ўсёй Польшчы адбудуцца сёння ўрачыстыя імпрэзы, канцэрты, выставы і пікнікі.

Адным з цэнтральных пунктаў сённяшніх мерапрыемстваў стане гістарычны парад з удзелам падраздзяленняў польскай арміі і гістарычных рэканструктараў.

Рэпартаж з вуліцаў Варшавы, а таксама каментар гісторыкаў пра значэнне 11 лістапада глядзіце сёння ў вечаровым выданні навінаў на «Белсаце».

ДД

Стужка навінаў