18-гадовы забойца з Керчы захапляўся маньякамі і хадзіў у каледж са штык-нажом


Уладзіслаў Раслякоў, які забіў 19 чалавек у політэхнічным каледжы ў Керчы, меў замкнёны характар і выдаліў свой профіль з сацсетак.

У кватэры маладзёна праходзяць вобшукі. Паліцыя мяркуе, што ў яго ёсць схованка са зброяй і выбухоўкай.

Факты, вядомыя пра Уладзіслава Раслякова

  • Вучыўся на 4 курсе палітэхнічнага каледжу ў Керчы
  • Хадзіў па вучэльні са штык-нажом
  • Выдаліўся з сацсетак
  • Любіў і цікавіўся маньякамі
  • Слухаў гурт «Король и Шут», гуляў у Maincraft
  • Праводзіў эксперыменты з выбухоўкай
  • Ніколі не хварэў і не спазняўся на заняткі, але ў панядзелак упершыню за ўвесь час не прыйшоў
  • Атрымаў дазвол на зброю 12 калібра 8 верасня
  • Некалькі дзён таму купіў 150 патронаў
  • Бацькі Раслякова ў разводзе. Ён жыў з маці, якая працуе санітаркай у Керчанскім анкалагічным дыспансеры.
  • Скончыў жыццё самагубствам, застрэліўшыся на другім паверсе будынку ў бібліятэцы. Падобна загінулі нападнікі на «Колумбайн»

Матывы і версіі нападу вывучаюцца следствам. Паводле інфармацыі з сацсетак, хлопец не любіў выкладчыкаў і хацеў ім адпомсціць. Таксама агучваецца інфармацыя, што ён пайшоў на забойства праз дзяўчыну, з якой сустракаўся пяць месяцаў. Нядаўна яна з ім разышлася.

СК перакваліфікаваў справу з артыкулу пра тэракт на забойства дзвюх і болей асобаў агульнанебяспечным спосабам.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў