Лукашэнка распавёў, што біў свайго сына Віктара


Аляксандр Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў законапраект аб супрацьдзеянні хатняму гвалту – паводле яго, гэта ўсё «дурасць, узятая перш за ўсё з Захаду».

«Дзесьці хтосьці ляпнул – аб супрацьдзеянні гвалту ў сям’і. Гэта цяпер модная фармулёўка на Захадзе. У іх хутка семʼяў не будзе: мужык на мужыку ажэніцца або замуж выходзіць. Дзяцей няма каму нараджаць. А мы ў іх запазычваем нейкія нормы паводзін у сямʼі», – дадаў ён.

Лукашэнка прызнаўся, што не прыхільнік таго, каб караць дзяцей. Але часам, на яго думку, гэтага не атрымліваецца пазбегнуць.

«Трэба зыходзіць з той сітуацыі, якая ў нас складваецца. Добры рэмень часам таксама карысны для дзіцяці. Не для ўсіх, вядома, – адзначыў ён. – Віктар, як старэйшы, часта атрымліваў ад мяне. Сярэдні, Дзіма, ужо бачыў, як Віцю трапляла, і роўненька стаяў побач. Малодшага, яму пятнаццаты год, я наогул ніколі не караў: ён гэтага не заслугоўваў».

«Гэта наша традыцыя, наша жыццё, і мы будзем выхоўваць так, як трэба», – падкрэсліў ён.

  • Раней у МУС Беларусі паведамлялі, што кожны год толькі ў органы ўнутраных справаў паступае прыкладна 120 тыс. паведамленняў аб хатнім гвалце – гэта практычна кожнае дзясятае паведамленне, якое паступае ў міліцыю.
  • Старэйшаму сыну Лукашэнкі Віктару цяпер 42 гады. На дадзены момант ён сябра Савета Бяспекі і памочнік прэзідэнта па нацыянальнай бяспекі.

ІІ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў