Сюжэт «Аб’ектыву» пра затрыманне журналістаў
У межах кампаніі #BY_help за 10 дзён сабралі $ 5544 на дапамогу журналістам, якіх падазраюць у «справе БелТА».
Пра гэта ў сваім «Facebook» паведаміў праваабаронца Андрэй Стрыжак.
И еще хороших новостей в ленту. BY_help собрал для репрессированных журналистов более пяти с половиной тысяч долларов за…
Opublikowany przez Andreja Stryzhaka Poniedziałek, 20 sierpnia 2018
«На гэты момант асноўныя патрэбы па вынятай тэхніцы закрытыя, але па-ранейшаму застаецца адкрытым пытанне са штрафамі, якімі можа скончыцца крымінальная справа. Далёка не кожны фігурант «справы БелТА» зможа самастойна іх выплаціць. Таму збор працягваецца», – напісаў Андрэй Стрыжак.
Ён заклікае дапамагчы журналістам. Гэта можна зрабіць пераводам грошай праз «PayPal» або на рахунак у ЕЗ, або перадаўшы наяўнымі ў Менску ці ЕЗ.
НМ, belsat.eu