Дачка рэдактаркі навінаў TUT.BY Галіны Уласік, Валерыя Уласік, паведаміла belsat.eu што ейная маці застанецца ў ізалятары на Акрэсціна цягам бліжэйшых трох содняў.
«Толькі што мне патэлефанаваў працаўнік Следчага камітэту і сказаў, што Галіна Уласік застаецца на тры дні, убачыць яе будзе нельга, толькі перадаць перадачу. Праз тры дні альбо выставяць абвінавачванне, альбо адпусцяць», – патлумачыла Валерыя.
Паводле яе слоў, раніцай у кватэры Галіны Уласік сілавікі правялі ператрус.
«Ад самай раніцы ў мяне была чамусьці заблакаваная сім-карта на мабільным. Наколькі я зразумела, дзеля таго, каб маці не магла мне паведаміць пра тое, што адбываецца. Я даведалася пазней, ад сяброў», – кажа яна.
Акрамя Уласік, затрыманыя: журналістка БелаПАН Тацяна Каравенкова, рэдактаркі TUT.BY Марына Золатава, Ульяна Бабаед, а таксама Ганна Калтыгіна.
Паводле папярэдняй інфармацыі, Золатава і Калтыгіна таксама застануцца ў ІЧУ на трое содняў.
Па стане на 14.00 7 жніўня ў ЦІП на Акрэсціна журналістак яшчэ няма. Прадстаўнік СК сказаў Валерыі Уласік, што яны яшчэ на допыце ў СК.
Незаконный доступ к информации БЕЛТА
Следственный комитет возбудил уголовное дело о несанкционированном доступе к информации БЕЛТА
Opublikowany przez БЕЛТА Wtorek, 7 sierpnia 2018
***
СК завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі. Паводле ч. 2 арт. 349 гэта караецца пазбаўленнем ці абмежаваннем волі да двух гадоў, арыштам, штрафам, забаронай працаваць на пэўнай пасадзе.
Падставаю для крымінальнай справы стала заява кіраўніцтва РУП БелТА пра збоі ў доступе да платнай падпіскі на паслугі, якія агенства ажыццяўляла сваім падпісчыкам.
КА, belsat.eu