Пракуратура Берасцейскай вобласці накіравала ў суд Івацэвіцкага раёну крымінальную справу па абвінавачанні былога дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Папраўчая ўстанова №5» (г. Івацэвічы) у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры па ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэкса.
«Абвінавачванаму інкрымінавана тое, што ён, будучы службовай асобай, дзейнічаючы з карыслівых меркаванняў, у перыяд з 17 сакавіка 2009 года па 4 сакавіка 2013 гады атрымаў ад прадстаўніка французскай кампаніі ў якасці хабару 207 365 еўра. Прадметам такой дамоўленасці стала рашэнне пытанняў, звязаных з заключэннем і выкананнем дагавораў аб пастаўках за межы краіны мэблі, вырабленай на беларускім прадпрыемстве», – гаворыцца ў паведамленні Генеральнай пракуратуры Беларусі.
Следства па справе праводзіў берасцейскі аддзел Галоўнага ўпраўлення па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Следчага камітэту.
Абвінавачаны знаходзіцца ў СІЗА.
Рэспубліканскае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства «Папраўчая ўстанова №5» (г. Івацэвічы) з’яўляецца прадпрыемствам крымінальна-выканаўчай сістэмы. Яго заснавальнік – Дэпартамент выканання пакаранняў МУС. Прадпрыемства выкарыстоўвае працу зняволеных.
«Папраўчая ўстанова №5» займаецца вырабам мэблі і спецыяльнага адзення.
Калонія ў Івацэвічах – гэта не адзінае месца, дзе выкарыстоўваецца праца зняволеных. Агулам Дэпартамент выканання пакаранняў з’яўляюцца заснавальнікаў 14 прадпрыемстваў.
ІІ, belsat.eu