Мужчына каля 15 хвілінаў пікетаваў галоўную плошчу ў Воршы. Фотаздымак у СМІ даслалі відавочцы.
Акцыя адбылася а 10-ай раніцы. Пікетоўшчыка затрымалі міліцыянты. Відавочцы сцвярджаюць, што ўвесь гэты час хлопец быў на плошчы і проста чытаў кнігу, але перад гэтым усталяваў на помнік самаробную шыльду «По 500 тут нет».
Натуральна, што надпіс на шыльдзе адносіцца да штогадовых абяцанняў кіраўніка дзяржавы выйсці на сярэдні заробак па краіне ў 500 долараў.
Аршаншчына з’яўляецца адным з праблемных рэгіёнаў у плане працоўных месцаў ды заробкаў. Таксама менавіта тут летась адбыліся масавыя пратэсты гараджанаў супраць Дэкрэту аб дармаедстве.
Віктар Старавойтаў, belsat.eu