Юрыстка: Маці асуджаных за наркотыкі ідуць у Адміністрацыю прэзідэнта з эмоцыямі


Дзякуючы галадоўцы маці з Руху «328» змогуць 2 траўня сустрэцца з чыноўнікамі ў Адміністрацыі прэзідэнта. Чаго ўдасца дамагчыся?

Юрыстка Тамара Сяргей лічыць, што ў патрабаваннях маці асуджаных за наркотыкі шмат эмоцыяў і спрэчных патрабаванняў. Як, напрыклад, патрабаванні стварэння нейкай камісіі па пераглядзе наркасправаў ці амністыя для пакараных па крымінальным артыкуле 328.

Юрыстка кажа, што праблема не ў заканадаўстве аб наркотыках і выступае супраць змяншэння тэрмінаў пакарання, што прапануе рух «328». На яе думку, усё адбываецца праз рэпрэсіўнае, а то і варожае, стаўленне дзяржавы да грамадзянаў і праз залежнасць судоў ад выканаўчай улады.

Падрабязней пра дыскусійную праблему «328» – у поўным выданні праграмы «Размова» Усевалада Сцебуракі з Тамарай Сяргей.