Андрэй Іларыёнаў чакае для Беларусі горшага лёсу, чымся для Украіны. У праграме інтэрв’ю з экс-дарадцам прэзідэнта Расейскай Федэрацыі. Ён працаваў з Пуціным з 2000-га да 2005 г. Расейскі эканаміст распавядае «Белсату» пра тое, як кіраўнік Расеі планаваў спецаперацыі супраць Грузіі ды Украіны.
«Прасвет» даказвае, што хімічная атака ў Думе – гэта бясспрэчны факт
Сірыйскі крызіс не сціхае. Пасля налётаў кааліцыі Масква патрабуе доказаў, што хімічная атака была, адначасова перашкаджае прыезду экспертаў на месца і зняпраўджвае знойдзеныя доказы і сведчанні. Пра новую інфармацыйную спецаперацыю Крамля – матэрыял Яраслава Сцешыка.
Гэтак лічыць доктар Конрад Заштаўт з кафедры еўрапейскага ісламу Варшаўскага ўніверсітэту. Што сапраўды адбываецца ў Сірыі, Турцыі ды як працягнецца панаванне Сэржа Саргсьяна, якое пачалося крывава ў 2008 г. Інтэрв’ю з даследчыкам праблемаў рэгіёну.
Прагнозы экспертаў не спраўдзіліся, пратэсты ў Арменіі не пайшлі на спад. Ці магчыма, што сённяшняя Арменія – гэта Беларусь праз некалькі гадоў? Рэпартаж Тэхмінэ Енак’ян ды Ігар Кулей.
Вайны з Захадам у традыцыйным сэнсе Пуцін будзе пазбягаць. Гэтак лічыць Андрэй Іларыёнаў – вядомы расейскі эканаміст і былы дарадца прэзідэнта Пуціна, а цяпер ягоны востры крытык. З уплывовым экспертам, які прыклаў руку да складання новых санкцыйных спісаў для Расеі, «Прасвет» паразмаўляў у Вільні пра тое, як плануе Пуцін плануе спецаперацыі ды чаго чакаць Беларусі падчас ягонага новага прэзідэнцкага тэрміну.
Украінскі рынак для айчынных прадпрыемстваў – адзін з асноўных. Гаворка не толькі пра гандаль таварамі, але і бяспеку – Беларусь на практыцы дапамагае ў аднаўленні баяздольнасці ўкраінскага войска. Ці парадаксальна такая сітуацыя можа быць выгадная Крамлю? Матэрыял Ганны Любаковай.
Фота анонсу – Maxim Shipenkov/Pool/Reuters/Forum