Цяпер «Белсат» можна глядзець і чытаць праз прыкладанне для iPhone


Услед за прыкладаннем нашага каналу ў «Google Play» з’явілася «белсатаўскае» прыкладанне ў «App Store».

З дапамогаю новага прыкладання можна глядзець наш эфір, чытаць навіны, а таксама дасылаць нам свае навіны – для гэтага трэба націснуць гузік «дасылай» і запоўніць простую форму.

Чаму варта мець прыкладанне «Белсат ТБ»?

  • Карыстальнікі прыкладання змогуць аператыўна атрымліваць паведамленні пра самыя важныя падзеі ў Беларусі і свеце. Абяцаем, што не будзем спаміць!
  • Калі наш сайт узламаюць або здарыцца яшчэ якая трасца, то ў адрозненні ад мабільнай і дэсктоп-версіяў Belsat.eu, прыкладанне будзе працаваць
  • Чытаць навіны і глядзець эфір стала яшчэ зручней.

Раней з’явілася прыкладанне «Белсату» для сістэмы Android.

Карыстайцеся прыкладаннем «Белсат» на Android

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў