Аляксандр Лукашэнка 30 сакавіка паехаў з інспекцыяй у Дзяржынскі раён (Менская вобласць).
На жаль, мясцовыя ўлады рыхтаваліся да прыезду кіраўніка Беларусі ў «лепшых» саўковых традыцыях.
«Людзям наспех фарбавалі брудныя платы», – распавядае журналістка «Белсату» Вольга Чайчыц.
Дарэчы, за здымачнай групай нашага тэлеканалу, якая адправілася ў Дзяржынскі раён, прыставілі людзей у цывільным. Мы іх знялі на камеру.
Больш у відэаматэрыяле!