Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова, аднаго з ініцыятараў шэсця на 25 сакавіка, затрымала міліцыя.
«Мяне ўжо ўзялі, проста цяпер выводзяць з дому», – паведаміў belsat.eu Кулакоў.
Паводле яго словаў, ён затрыманы паводле артыкула 23.34 КоАП (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве). Кулакова вязуць у РУУС Першамайскага раёну.
Гэта ўжо пятае прэвентыўнае затрыманне ініцыятараў шэсця напярэдадні Дню Волі. Раней у Менску адміністратыўным арыштам пакаралі Уладзіміра Някляева, Вячаслава Сіўчыка, Максіма Вінярскага.
Сёння раніцай затрымалі Яўгена Афнагеля. Каля дому актывісткі Вольгі Нікалайчык дзяжурыць міліцыя. Пільнуюць сілавікі і Міколу Статкевіча.
КА, belsat.eu