Саладуха: Я б і куртку з Пагоняй апрануў, што за праблема?


Пасля канцэрту ў Баранавічах спявак сфатаграфаваўся ў куртцы з расейскім гербам, што абурыла шматлікіх карыстальнікаў Facebook.

Мы пацікавіліся ў Аляксандра Антонавіча, чаму ён апрануў куртку з расейскім двухгаловым арлом.

«Мне гэтую куртку падарыў багаты сябра, яна вельмі ўтульная і цёплая. Гэта было падчас чэмпіянату па матаболу, яго выбралі кіраўніком федэрацыі. Вось і ўсё!», – сказаў выканаўца.

Саладуха адзначыў, што для яго не праблема насіць куртку з Пагоняй і ў бел-чырвона-белых колерах. Проста такой няма.

«Ды без праблем апрануў бы, у мяне файныя беларускія касцюмы ёсць. Я ж проста сам з Расеі, а мама беларуска», – дадаў ён.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў