З 29 на 30 кастрычніка ва ўрочышчы Курапаты адбудуцца чытанні твораў беларускіх паэтаў, забітых у 1937 годзе.
«Цёпла апранайцеся, бярыце з сабой гарачую гарбату і шмат знічак. Прыходзьце і распаўсюджвайце інфармацыю пад хэштэгам #ночпаэтаў», – напісала прадстаўніца моладзевай арганізацыі Наста Гусева ў сваім «Facebook’у».
Чытанні пачнуцца 29 кастрычніка а 20:00 і працягнуцца да раніцы.
Тры чвэрці беларускіх пісьменнікаў і паэтаў было рэпрэсавана ў часы сталінскага тэрору. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года НКВД расстраляў больш за 130 беларускіх дзеячаў культуры і мастацтва.
ЮВ, belsat.eu