Тэлевядоўца пакпіў з перадвыбарчага роліка грамадскай дзяячкі і журналісткі, якая 18 кастрычніка абвясціла аб намеры балатавацца ў прэзідэнты.
Ургант захаваў дэкарацыі арыгінальнага відэа, апрануўшы сінюю кашулю, акуляры і парык з доўгімі светлымі валасамі.
«Быць сумленным да канца азначае хлусіць праўдзе, але хлусіць праўдзе – гэта азначае не быць сумленным у разуменні сумленнасці», – кажа шоўмен, заклікаючы тэлегледачоў прагаласаваць за Стаса Пьеху, а пасля называе сябе кандыдатам «супраць усіх, ды не ўсіх».
Ксенія Сабчак у сваім роліку заявіла, што хоча, каб яе прозвішча ў бюлетэні асацыявалі з графой «супраць усіх».
Глядзіце сюжэт «Белсату»
ДР belsat.eu