У Менску затрымалі чачэнку, якая ўцякала ў Нарвегію


4 верасня беларуская міліцыя і людзі ў цывільным затрымалі грамадзянку РФ Аргун Луізу Дудуркаеву, паведамляе «Новая газета».

22-гадовая Луіза збегла з Чачэніі ў чэрвені. Яна вырашыла зʼехаць праз пагрозы пасля публікацыі яе фота ў суполцы «Карфаген» (сябры групы займаюцца барацьбою з «амаральнасцю»). Дзяўчыне дапамаглі праваабаронцы і 31 жніўня яна атрымала дакументы уцякачкі і шэнгенскую візу, выдадзеную Нарвегіяй.

3 жніўня ў маскоўскім аэрапорце Шарамецьева супрацоўнікі паліцыі затрымалі Дудуркаеву, але атрымаўшы тлумачэнні, яе сфатаграфавалі і адпусцілі.

4 верасня каля 12:30 Луіза была затрыманая ў менскім аэрапорце падчас спробы вылецець у Хельсінкі, піша выданне.

Беларускія міліцыянты не сталі размаўляць з юрыстам, які суправаджаў чачэнку і меў даверанасць на прадстаўленне ейных інтарэсаў у дзяржорганах. Гутарка з дзяўчынай праходзіла за зачыненымі дзвярыма.

Праз гадзіну Луіза Дудуркаева выйшла ў слязах у суправаджэнні мужчыны, які прадставіўся адвакату ейным бацькам. Гэты чалавек павёз Луізу ў невядомым кірунку, паведамляе расейская выданне.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў