Суд Першамайскага раёну Менску 25 верасня пачне разгляд справы аб дамоўных матчах, якія былі выяўленыя ў беларускім футболе ў 2016 годзе.
У скандальнай гісторыі аказаліся замешаныя наступныя сустрэчы:
«Іслач» – «Дынама» (Берасце) ( 30.04.2016, 2:4, вышэйшая ліга)
БАТЭ – «Граніт» (20.11.2015, 5:0, Кубак Беларусі)
«Прамень» – «Гомельчыгункатранс» (25.06.2016, 3:1, першая ліга)
«Ашмяны» – «Прамень» (2.07.2016, 3:3, першая ліга)
«Баранавічы» – «Ашмяны» (5.06.2016, 1:0, першая ліга)
У спісе асобаў, якія праходзяць па справе, налічваецца больш за два дзясяткі чалавек.
У выніку абвінавачанні высунулі супраць 15 фігурантаў – ім інкрымінуюць артыкул 253 Крымінальнага кодэксу Беларусі («подкуп удзельнікаў і арганізатараў прафесійных спартовых спаборніцтваў і відовішчных камерцыйных конкурсаў»). Пры гэтым яны падзеленыя на дзве групы. Адных вінавацяць толькі паводле ч. 1 арт. 253, іншых – у дадатак яшчэ паводле ч. 2 названага артыкулу.
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu, паводле Pressball.by