Святлана Алексіевіч сустракаецца з міністрам замежных справаў Швецыі. Журналістка «Белсату» Аліна Коўшык вядзе трансляцыю ў Туітэры тэлеканалу.
«Мне падабаецца «рускі свет» Таўстога і Дастаеўскага, а не Пуціна і Шайгу», – заявіла нобэлеўская лаўрэатка падчас сустрэчы з кіраўніцай шведскага МЗС Маргот Вальстрэм.
Святлана Алексіевіч мяркуе, што развязаць вайну вельмі лёгка. «Можна адправіць атрад жаўнераў, як на Данбасе, і натравіць на сябе палякаў і беларусаў», – заўважыла пісьменніца.
Сабралася поўная заля гледачоў, хаця квіткі каштуюць па 150 шведскіх кронаў (каля $ 18).
НМ, belsat.eu