На канцэрце на хутары Шаблі лідар групы Brutto Сяргей Міхалок абрынуўся з крытыкай на блогера Антона Матольку нібыта праз тое, што той быў незадаволены ўдзелам музыкі ў рэкламе «Белавія».
«Чым я закрануў гэтага Матольку, я ня ведаю. Мне ўчора Антон (Азізбекян – прэс-аташэ Brutto) сказаў: «Матолька незадаволены. Дзе барэльеф Матолькі? Куды мне прывезці дары? Як мне яго ўвільгатніць? Дзе яго глеба? Матолька, я гатовы насіць табе даніну, каб выклікаць павагу, каб у цябе не выклікала дысанансу, што лепшыя і самыя моцныя музыканты нашай краіны, пацаны з Brutto, пацаны з сапраўднага анарха-сіндыкату, якія жывуць у розных гарадах, але па свісце збіраюцца ва ўмоўленай кропцы і даюць сапраўдны творчы бой. Хлопцы прыязджаюць з усяго свету, і нам, канечне ж, патрэбны надзейныя крылы. Таму мы не баімся, як цяпер кажуць, ніякіх калабарацый. І не баімся таго, што хтосьці будзе казаць пра згодніцтва, флюгерства – мы даем усім правільны прыклад: моцныя i дужыя павінны таксама аб’ядноўвацца», – сказаў Міхалок падчас канцэрту.
Прамова Міхалка была нечаканасцю для Матолькі. Ён кажа, што пра ролік «Белавія» нічога не пісаў і не казаў, а з Міхалком асабіста не знаёмы.
Так что там Сергей Михалок в Shabli Farmstead | Хутор Шабли говорил про Мотолько?Апдейт. В комментариях скинули видео….
Opublikowany przez Antona Motolkę Sobota, 8 lipca 2017
Пазней Азізбекян заявіў, што Міхалок нібыта пераблытаў Матольку з Ганнай Бонд.
Opublikowany przez Antona Motolkę Niedziela, 9 lipca 2017
У Фэйсбуку канфлікт Міхалка і Матолькі выклікаў вялікую зацікаўленасць. Некаторыя мяркуюць, што «наезд» на блогера быў своеасаблівай формай піяру вядомага лідара Brutto.
Мая вэрсія – Міхалок слаўненька і падрыхтавана пасьцябаўся.На канцэртах апошніх гадоў у яго няма ані слова экспромта,…
Opublikowany przez Vitaliego Tsyhankou Niedziela, 9 lipca 2017
Михалок умудрился дать концерт не только для 1500 человек, но и для всего фэйсбука
Opublikowany przez Julę Daraškievič Niedziela, 9 lipca 2017
У роліку «Белавія» музыка дэкламуе верш Максіма Багдановіча «Слуцкія ткачыхі».
КА, belsat.eu