Украінскі вайсковы эксперт: акупацыя Беларусі пад выглядам вучэнняў «Захад-2017» практычна гарантаваная


Украінскі вайсковы эксперт Аляксей Арэстовіч у інтэрвʼю выданню «Апостроф» заявіў, што акупацыя Беларусі Расеяй фактычна непазбежная.

Арастовіч звяртае ўвагу на тое, што незадаволенасць пуцінскай сістэмай у Расеі расце і сітуацыю выправіць можа толькі адчувальны знешнепалітычны поспех.

«Цяпер у РФ падымаецца велізарная апазіцыйных хваля, якой Крэмль баіцца. Адзінае, што можа гэта перабіць у вачах тых жа людзей, якія незадаволеныя карупцыяй і выходзяць супраць Дымона і Вована, – гэта імідж Вована як «збіральніка зямель». Таму цалкам сурʼёзна імі разглядаецца варыянт «далучэння» ПМР (Прыднестроўя – «Белсат») або ЛНР з ДНР да Расеі. Практычна гарантавана мяккая акупацыя Беларусі пад выглядам вучэнняў «Захад-2017», – мяркуе ён.

На думку Арастовіча, Лукашэнка гэтаму перашкодзіць не здольны.

«Я думаю, што задума Расеі такая: цяпер бярэм Беларусь, ствараем пагрозу краінам Балтыі, Польшчы і Цэнтральнай Еўропе. І, мяркуючы па задуме, разлік ідзе на тое, што палякі, прыбалты і натаўцы, перапуджаныя расейскай ваеннай сілай і магчымасцю лакальнай ядзернай вайны дзе-небудзь у раёне Калінінграда, забудуць пра Украіну і размяняць украінскую бяспеку на ўласную, што Захад здасца. Такая задума. Плюс, Расеі ў Сірыі трохі дапамогуць ЗША, Трамп стане больш падатлівымі, і тады сітуацыю з Украінай перайграем. Вось прыкладна так гэта сцэнарна разглядаецца», – кажа ён у інтэрв’ю «Апострофу».

 

ІІ, belsat.eu

 

Стужка навінаў