Беларуская мова, Пагоня, бел-чырвона-белы сцяг – проста мода?


Першы рэферэндум у гісторыі незалежнае Беларусі, які адбыўся 14 траўня 1995 году з ініцыятывы кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі, зрабіўся каласальным адкатам з нацыянальных пазіцыяў у савецкую мінуўшчыну.

У выніку плебісцыту нашая дзяржава зноўку страціла гістарычныя нацыянальныя сімвалы – бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня», замест якіх вярнуліся крыху стылізаваныя савецкія. Таксама беларуская мова страціла статус адзінай дзяржаўнай, што ў выніку прывяло да практычна поўнага выцяснення яе з усіх сфераў ужытку і да імклівай русіфікацыі беларусаў. Лукашэнка ж, акрамя рэанімацыі саветчыны, атрымаў і куды большыя ўладныя паўнамоцтвы, а таксама зацверджанне афіцыйнага курсу на інтэграцыю з Расеяй.

Што беларуская мова і нацыянальныя сімвалы значаць для сённяшніх беларусаў? Можа, гэта проста мода, як на вышыванкі, і спосаб дасягнення камерцыйнага поспеху? Абмяркоўваем з кіраўніком «Арт-Сядзібы» Паўлам Белавусам і рэжысёрам Валерам Мазынскім.