Сын кіраўніка патрыятычнага клубу « Патрыёт» Ян Міхалькоў, які быў затрыманы ў межах крымінальнай справы «Белага легіёна», вызвалены з СІЗА-1 29 красавіка. Умовы яго вызвалення пакуль невядомыя.
Яго бацька Мікалай Міхалькоў пры гэтым застаецца за кратамі. Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Ян Міхалькоў быў затрыманы 21 сакавіка, яго бацька – 24 сакавіка. Спачатку яны ўтрымліваліся ў СІЗА КДБ, дзе ім афіцыйна было прад’яўлена абвінавачванне па ч. 3 арт. 293 КК РБ. Пазней абодвух перавялі на «Валадарку».
Такім чынам, за кратамі працягваюць заставацца 18 чалавек з абвінавачваннем у «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў» (ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса), 16 з іх таксама праходзяць па справе, узбуджанай па артыкуле 287 КК «стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання».
Паводле праваабаронцаў, Ян і Мікалай Міхальковы ў ліку трох фігурантаў справы, якім не прад’яўлена дадатковае абвінавачанне – звязанае з незаконным узброеным фармаваннем.
ІІ, belsat.eu