Арганізатарка выставы, мастачка Ніка Сандрас сабрала ў адной экспазіцыі творы людзей, якія ніколі не вучыліся маляваць і не малявалі прафесійна.
Ідэю зрабіць выставу твораў самавукаў Ніна выношвала дзевяць гадоў, ад сваёй першай персанальнай выставы, а экспанаты збірала праз абвестку ў «Фэйсбуку».
«Хто толькі ні прынёс сваіх працаў – і спартоўцы, і інжынеры. Ёсць людзі, што жывуць у псіханеўралагічным доме-інтэрнаце. Мы з імі малявалі паўгода, іх працы стаяць на мальбертах, ёсць дзеткі з госпісу, мы таксама з імі малявалі, і гэтыя працы паказваем. З іншых гарадоў прывозілі, і нават з Амерыкі прыслалі свае працы самавукі, якія там жывуць», – распавядае мастачка.
Выстава працягнецца да 7 траўня. У выходныя Ніка Сандрас плануе ладзіць бясплатныя майстар-класы малявання. А ў марах мастачкі міжнародны фестываль мастакоў-самавукаў.
Іншыя тэмы:
Польская школа ў Горадні змагаецца за польскую мову навучання.
«Чарнобыль: паміж мінулым і будучыняй» – дыскусія і прэзентацыя кнігі Аляксандра Тамковіча прайшлі ў менскім «Прэс-клубе».
Глядзіце таксама:
Ірына Дарафейчук, belsat.eu